2024 г. — 80 гадоў з часу абароны Дняпроўска-Бугскага канала ў гады Вялікай Айчыннай вайны (Драгічынскі р-н; 1944)
На поўдзень ад Дняпроўска-Бугскага канала ў жніўні 1943 г. утварылася партызанская зона даўжынёй 70–80 км і ў глыб 50–60 км. Уплыў партызан распаўсюджваўся далёка за межамі гэтай «партызанскай рэспублікі». Непадалёку ад в. Сварынь Драгічынскага раёна быў створаны партызанскі аэрадром, які адыграў вялікую ролю ў матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні Пінскага і Брэсцкага партызанскіх злучэнняў. Летам і восенню 1943 г. акупанты некалькі разоў спрабавалі захапіць вёскі ўздоўж канала. Асабліва цяжкія баі ішлі ля вёсак Адрыжын, Перакрысце, Кончыцы, Махро, Кублік, Белін, Зарэчка, Ляхавічы. У лютым – сакавіку 1944 г. партызаны гераічна вытрымалі 40-дзённую абарону на працягласці 50 км уздоўж канала. Абарона Дняпроўска-Бугскага канала вялася фарміраваннямі Брэсцкага і Пінскага партызанскіх злучэнняў.
2018 г. — 170 гадоў з дня заканчэння першай рэканструкцыі Дняпроўска-Бугскага (Каралеўскага) канала (1848), помніка гідратэхнічнага будаўніцтва
Дняпроўска-Бугскі канал — водны шлях паміж гарадамі Пінскам і Брэстам, злучае рэкі Прыпяць, Піну і Мухавец, прыток Заходняга Буга, праходзіць па тэрыторыі Брэсцкага, Кобрынскага, Драгічынскага, Іванаўскага і Пінскага раёнаў. Агульная даўжыня шляху 244 км, пры гэтым працягласць канала ад Брэста да Пінска складае 196 км, а штучная частка — 110 км (ад Кобрына да в. Дубай Пінскага раёна).
2015 г. – 240 гадоў з пачатку будаўніцтва (1775) Дняпроўска-Бугскага (Каралеўскага) канала, які злучае рэкі Піну і Мухавец, даўжынёй 244 км
Дняпроўска-Бугскі каналз ХVIII ст. нясе свае воды, абмывае землі Беларускага Палесся. Першы праект канала быў зроблены польскім картографам Ф. Чакіў 1766 годзе.